Падарожжа ў мінулае
У Год гістарычнай памяці прафсаюзны актыў ДУ “Столінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” вырашыў бліжэй пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай роднай краіны. Маршрут для падарожжа выбралі вельмі цікавы – Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі Сула, што ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Гэты комплекс – тэрыторыя беларускай мовы, увасабляе сабой адноўлены гістарычны пласт: архітэктура, побыт і нават вольны час у гэтым незвычайным месцы можна правесці ў адпаведнасці з традыцыямі даўнейшых часоў.
На ўваходзе нас чакала ўрачыстая сустрэча пад жывую музыку, якая задала тон захапляльнаму некалькігадзіннаму інтэрактыўнаму падарожжу ў гісторыю Беларусі. Мы ўбачылі стаянку першабытнага чалавека і пачулі версіі «дапатопнага» развіцця на старажытных землях сучаснай Беларусі, пазнаёміліся з таямніцамі мегалітычных збудаванняў, пачулі пра язычніцкія вераванні і культы, абрады ды звычаі таго часу. Потым нас чакаў сплаў па рэчцы Сула на дракары, «адкрыццё» шляху «з варагаў у грэкі», наведванне селішча і прыстані варагаў, вандраванне ў «краіну замкаў», азнакамленне з будаўніцтвам сярэднявечнага замка, наведванне збройнай майстэрні, залы шляхецкай славы «Каралеўская Асамблея», пазнанне жыцця сядзібнага дому і музею Ленскіх, дзе пазнаёміліся з гісторыяй і побытам шляхты 18 – 19 стагоддзя. Пабывалі на театральным паказе байкі К.Крапівы ў стылі батлейкі, наведалі унікальную капліцу-ратонду, старажытную мельніцу, краму, аптэку, школу, якая дзейнічала у каталіцкім прыходзе, музеі ткацтва, ганчарства, броварства, хлеба ды сыру, і яшчэ шмат чаго цікавага.
Таксама нас ўразіў сваёй веліччу касцел святога Іосіфа ў весцы Рубяжэвічы, якому больш за сто гадоў.
Мы атрымалі выдатны, напоўнены самымі яркімі ўражаннямі адпачынак! Нам настолькі спадабалася, што мы планіруем наступны тур выхадного дня ў незабыўныя мясціны, звязаныя з гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі. Вывучаць гісторыю роднага краю – гэта так цікава!
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!

https://www.komtsz.gov.by/index.php/novosti/4757-padarozhzha-minulae?layout=default&print=1&tmpl=component#sigProIdc42e103152